Каталіцкі тэалагічны трактат XVIII ст. знойдзены ў кантэйнеры для макулатуры | Друк |
Беларусь
14.09.2016 19:52

Нечаканую знаходку зрабілі ў Мінску спецыялісты кампаніі «Белгіпс Эка» ў адным з вялікіх зялёных кантэйнераў для макулатуры. Нехта выкінуў каштоўныя кнігі, некаторым з якіх больш за 100 і нават 200 гадоў.

Выданні ўжо прайшлі кнігазнаўчую экспертызу. Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці атрымала кніга Францішка Пшылецкага на лацінскай мове «Compedium Thealogiae Moralis», якая была надрукавана ў Вільні ў 1765 годзе ў тыпаграфіі айцоў езуітаў.

Кнігу называюць узорнай для каталіцкай беларускай і еўрапейскай кніжнай і рэлігійнай культуры свайго часу.

Таксама ў рукі спецыялістаў патрапілі «Псалтыр» выдання 1888 года, які быў выдадзены ў Кіеве, першы том «Твораў Памялоўскага» 1909 года выдання і «Творы М. В. Гогаля» у адным томе выдання 1921 года.

Каштоўную знаходку ўрачыста перададуць 15 верасня Нацыянальнай бібліятэцы.

Ej.by (АлГ)

 
© 2003-2025 Catholic.by