| Католікі Беларусі далучацца да сусветнай малітвы за мір | | Друк | |
| Беларусь |
| 16.09.2016 10:29 |
|
Як паведаміў Мітрапаліт Кандрусевіч, 20 верасня ва ўсіх парафіях Беларусі пасля святых Імшаў адбудзецца адмысловае набажэнства. «Прагненне міру: рэлігіі і культуры ў дыялогу» — тэма сёлетняга Сусветнага дня малітвы за мір. На сустрэчы ў Асізі збяруцца каля 400 прадстаўнікоў рэлігій, палітыкаў і дзеячаў культуры. Першы Сусветны дзень малітвы за мір, які традыцыйна адбываецца ў Асізі, быў праведзены 30 гадоў таму, у 1986 годзе, па ініцыятыве святога Папы Яна Паўла ІІ. З тых часоў ён праводзіцца там штогод. |