| У юбілейныя касцёлы Беларусі будуць умураваны памятныя знакі Года Міласэрнасці | | Друк | |
| Беларусь |
| 28.10.2016 11:46 |
|
13 лістапада ў юбілейных святынях Беларусі пройдзе закрыццё Святых Дзвярэй, якія на працягу Юбілейнага Года з’яўляюцца Брамамі Міласэрнасці, праходзячы праз якія, можна атрымаць адпуст. У дзень закрыцця Святых Дзвярэй у кожнай дыяцэзіі ў некаторых юбілейных касцёлах у сцены будуць умураваны памятныя знакі Года Міласэрнасці.
Закрыццё Святых Дзвярэй у базыліцы св. Пятра ў Ватыкане і завяршэнне Юбілейнага Года Міласэрнасці адбудзецца 20 лістапада, ва ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету. (VGr) |