Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Папу Рымскага з 80-годдзем | Друк |
Беларусь
17.12.2016 15:24

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Папу Рымскага Францішка з 80-годдзем.

«Вы падаяце нам прыклад сапраўднай веры і актыўнай грамадзянскай пазіцыі. Жыхары нашай краіны вельмі ўдзячны Вам за дзейнасць па захаванні і падтрымцы хрысціянскіх каштоўнасцей, шчыры клопат аб міры ва ўсім свеце і надзённых праблемах чалавецтва», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што намаганні Папы Рымскага Францішка па ўмацаванні маральных асноў сучаснага грамадства праз развіццё супрацоўніцтва розных канфесій, захаванне традыцыйных інстытутаў сям'і выклікаюць павагу і ўдзячнасць вернікаў.

president.gov.by

 
© 2003-2025 Catholic.by