На конкурс лепшых слоганаў «Радыё Марыя» ў Беларусі атрымала больш за 90 варыянтаў (+галасаванне) | | Друк | |
Беларусь |
14.02.2017 09:35 |
«Дзякуем, сябры, што вырашылі падзяліцца з “Радыё Марыя” сваім натхненнем! Зараз перад намі стаіць не самая простая задача — выбраць лепшыя, — адзначае рэдакцыя на сваім сайце. — Звяртаемся да вас з просьбай аб дапамозе і запрашаем прыняць удзел у галасаванні».
Пераможца творчага конкурса атрымае магчымасць агучыць свой слоган, а таксама атрымае спецыяльныя прызы. Галасаванне працягнецца да 25 лютага. |