| «Мы — адна сям’я»: ІІ Усебеларуская сустрэча манаскай моладзі прайшла ў Баранавічах | | Друк | | 
| Беларусь | 
| 26.04.2017 15:58 | 
| 
 24-25 красавіка ў парафіі Маці Божай Фацімскай у Баранавічах прайшла ІІ 
Усебеларуская сустрэча манаскай моладзі. У ёй прынялі ўдзел 36 
кансэкраваных асобаў.  3764 МВт кансэкраванай любові 
 Польскі біскуп Анджэй Еж аднойчы параўнаў кляштары і манаскія дамы з электрастанцыяй, адкуль сыходзіць «энергія для асвятлення» гарадоў і пасёлкаў: «Кляштары і манаскія дамы генеруюць духоўнае святло свету», — казаў іерарх. Адмысловай «падзарадкай» для ўдзельнікаў сталі малітвы, даклады, супольная праца і вясёлы час разам. Падчас сустрэчы манахіні і манахі разважалі над тым, як захаваць духоўную маладосць і зразумець, якім скарбам з’яўляецца супольнасць. 
 Падчас святых Імшаў, адну з якіх узначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, узгадвалася пра гераізм у сучасным свеце, які праяўляецца штодня ў змаганні з самім сабою і ў тым, каб аўтэнтычна жыць з Хрыстом, выконваючы Яго волю. Агульную атмасферу сустрэчы можна ваказаць фразай аднаго з манахаў: «Мы — адна вялікая сям’я». 
  |