Да Марыі ў Будслаў: стартавалі першыя пілігрымкі — з Ліды і Баранавіч | Друк |
Беларусь
22.06.2017 11:03

22 чэрвеня ў Будслаў вырушылі пілігрымкі з Баранавіч і Ліды, якія з’яўляюцца самымі доўгімі па часе. Пешая пілігрымка Баранавічы-Будслаў яшчэ і самая працяглая — 293 км.

У Баранавічах на распачацце шляху пілігрымы сабраліся ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай на святую Імшу ў 7.00, якую цэлебраваў біскуп Пінскі Антоні Дзям'янка.

У першы дзень у пілігрымку вырушалі 120 чалавек. Апрача вернікаў з Пінскай дыяцэзіі ў ёй бяруць удзел пілігрымы з Івянца, Мінска, Кіева, Жытоміра і Санкт-Пецярбурга.


Пілігрымка Ліда-Будслаў пераадолее шлях у 250 км. Для палявой кухні пілігрымкі ужо сёння зроблены запасы ў дзясяткі кілаграмаў самых розных крупаў (грэчка, рыс), макаронаў і дзясяткі банак з тушонкаю.

(cath/kb)
Фота бр. Карнэлія Консэка SVD

 
© 2003-2024 Catholic.by