| Дэкалог вадзіцеля «Кожны год ва ўсім свеце ў дарожна-транспартных здарэннях гіне 1,2 млн. чалавек, у той час як параненых налічваецца 50 млн. Каб супрацьстаяць такім праблемам, свецкія і касцёльныя структуры павінны лепш каардынаваць энергію і сродкі, прапагандуючы годнасць чалавека таксама як карыстальніка дарог», — чытаем у дакуменце «Указанні аб душпастырстве вуліцы» (2007 г.) Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў. Дакумент уключае таксама «дэкалог вадзіцеля» — правілы, якімі павінен кіравацца кожны вадзіцель-хрысціянін.
 
 Вадзіцель, ты знаходзішся на дарозе не адзін. Усюды ёсць Пан Бог твой — заўсёды памятай пра гэта.
 Не забівай. Няхай дарога будзе для цябе тым, што аб’ядноўвае людзей, а не смяротнаю небяспекаю. Няхай ветлівасць, карэктнасць і асцярожнасць дапамогуць табе выйсці з непрадбачаных сітуацый. Аказвай міласэрнасць і ў выпадку патрэбы дапамагай бліжняму, асабліва калі ён з’яўляецца ахвярай дарожна-транспартнага здарэння. Няхай аўтамабіль не будзе для цябе праяваю ўлады, панавання і нагодай для граху. З любоўю пераконвай маладых і не толькі маладых вадзіцеляў не сядаць за руль, калі яны не ў стане кіраваць аўтамабілем. Аказвай падтрымку сем’ям ахвяраў дарожна-транспартных здарэнняў. Дапамажы ахвяры і вінаватаму ў аварыі сустрэцца ў адпаведны момант, каб яны маглі перажыць вызваленчы досвед прабачэння. На дарозе аберагай слабейшага. Адчувай сваю адказнасць за іншых. 
    
  Малітва вадзіцеля 
 
 Божа, дай мне ўпэўненую руку і зоркае вока, каб я нікому не прычыніў шкоды ў дарозе.Даўца жыцця, не дазволь, каб я стаў прычынаю смерці альбо калецтва для тых, каму Ты даў жыццё.
 Захавай, Пане, ад няшчасных выпадкаў тых, хто падарожнічае са мною.
 Навучы мяне карыстацца аўтамабілем для дабра маіх бліжніх і адвядзі ад мяне спакусу празмернай хуткасці.
 Учыні, каб хараство свету, створанага Табою, і радасць Тваёй ласкі заўсёды спадарожнічалі мне. Амэн.
 
 
    Знакі на дарозе ў неба
 
 
 |  | 
 | Затрымайся на хвіліну, куды ты так спяшаешся? Бог дае табе яшчэ шанец, можа, ужо апошні... |  |  |  | Ці едзеш ты ў належным кірунку? Паглядзі ўважліва на карту, на мэту сваёй жыццёвай дарогі. |  |  |  | У сваім жыцці ты часта стаіш перад такім знакам. Прасі аб святле Святога Духа. |  |  |  | Асцерагайся ў сваім жыцці ўсялякіх паваротаў  «налева»! Многія такім чынам дрэнна скончылі. 
 |  |  |  | Ці не бывае часам дарога, па якой ты так спяшаешся, вельмі слізкаю? Можа, спыніся на хвіліну і правер. |  |  |  | Ці добра ты разгледзеў на карце ўсе перасцярогі? Ці разумееш, што можаш апынуцца ў кювеце? |  |  |  | Едзеш па дарозе з аднабаковым рухам, але ці ў добрым напрамку? Калі не, ты яшчэ можаш уратавацца, калі з’едзеш з яе. |  |  |  | У Бібліі, а асабліва ў Евангеллі, ты можаш знайсці параду, што рабіць далей. А можа, святар або хто-небудзь іншы дасць табе патрэбную параду?
 |  |  |  | Перад тым, як выехаць, паглядзі налева і направа, вазьмі пад увагу ўсе аргументы «за» і «супраць». |  |  |  | Калі ты хворы — маеш цяжкі або нават лёгкі  грэх — прымі лек святой споведзі і пасля можаш ехаць у дарогу. |  |  |  | У дарозе падмацоўвайся пасілкам стала Божага слова і святой Камуніі на святой Імшы. Старайся часта ўдзельнічаць у ёй. |  |  |  | Хочаш шчасліва даехаць? Не забывайся і не шкадуй часу на нядзельны і святочны адпачынак. |  |  |  | Знаходзішся на вельмі добрай дарозе. Можаш смела ехаць, але так, як дазваляюць правілы дарожнага руху. Толькі не засні за рулём! |  |  |  | Калі знаходзішся на добрай дарозе, ніколі не збочвай. Інакш можаш не даехаць да вечнай радасці ў небе! |  |  |  | Пазбягай чырвонага святла! Многія ад яго ўжо пацярпелі. Лепш дачакайся зялёнага сігналу. |  |  |  | Па гэтай дарозе да неба не даедзеш — яна раптоўна абрываецца. Неадкладна зварочвай, каб не згубіць каштоўнага часу і не спазніцца. | 
   |