У Беларусь прыбудзе кардынал Ёахім Майснер |
| Друк | |
Беларусь
|
06.08.2009 15:39 |
З 21 па 24 жніўня 2009 г. у Беларусі будзе прабываць кардынал Ёахім Майснер, арцыбіскуп Кёльнскі. Па запрашэнні беларускіх біскупаў нямецкі іерарх узначаліць цырымонію каранацыі абраза Маці Божай Браслаўскай, якая адбудзецца 22 жніўня ў Браславе (Віцебская дыяцэзія).
У межах свайго візіту ў Беларусь кардынал Майснер таксама узначаліць святую Імшу і прамовіць гамілію ў мінскай архікатэдры. Гэта літургія стане афіцыйным завяршэннем перэгрынацыі абраза Езуса Міласэрнага і рэліквій благаслаўлёнага кс. Міхала Сапоцькі па парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Урачыстая Эўхарыстыя распачнецца ў 13.00.
Кардынал Ёахім Майснер (Joachim Meisner) нарадзіўся 25 снежня 1933 г. у Брэслаў (Вроцлаў) (Германія, сёння — Польшча). Святарскае пасвячэнне атрымаў 22 снежня 1962 г. у Эрфурце (Германія).
З 17 сакавіка 1975 г. па 22 красавіка 1980 г. — тытулярны біскуп Віны і дапаможны біскуп Апостальскага адміністратара Эрфурта і Майнінгена.
З 22 красавіка 1980 г. па 20 снежня 1988 г. — біскуп Берліна.
З 2 лютага 1983 г. — узведзены да кардынальскай годнасці.
20 снежня 1988 г. кардынал Майснер быў прызначаны арцыбіскупам Кёльнскім.
Быў адным з кардыналаў-выбаршчыкаў, якія прымалі ўдзел у папскім канклаве 2005 г., які абраў Папу Рымскага Бэнэдыкта XVI.
Кардынал Ёахім Майснер з’яўляецца даўнім і верным сябрам Святога Айца Бэнэдыкта XVI.
|