Мальтыйская моладзь з Берліна жадае супрацоўнічаць з салезіянскімі парафіямі Беларусі | Друк |
Беларусь
01.04.2011 15:57

31 сакавіка 2011 г. у Беларусь з нямецкай сталіцы прыбыла моладзь, якая належыць да Мальтыйскага ордэна. Гэты візіт стане пачаткам супрацоўніцтва паміж ордэнам і салезіянскімі парафіямі ў Мінску і Смаргоні.

1 красавіка госці з Берліна сустрэліся са смаргонскай моладдзю, разам з якой абмеркавалі магчымасці супрацоўніцтва і рэалізацыі сумесных праектаў па працы з моладдзю.

2 красавіка моладзь з Германіі накіруецца ў Мінск у парафію Св. Яна Хрысціцеля. Удзельнікаў сустрэчы чакае беларуска-нямецкі вечар культуры. На заканчэнне адбудзецца святая Імша.

Дзейнасць Мальтыйскага ордэна ахоплівае такія высакародныя справы, як медыцынская і гуманітарная дапамога хворым і патрабуючым, рэалізацыя разнастайных праграм здароўя, аказанне гуманітарнай дапамогі пры катастрофах.

 
© 2003-2025 Catholic.by