Будслаў наведалі першыя ў гэтым годзе пілігрымы | Друк |
Беларусь
03.07.2014 15:48

Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай наведала першая ў гэтым годзе пілігрымка — з Глыбокага. 24 пілігрымы, старэйшаму з якіх 59, а малодшаму 15 гадоў, вырушылі ў шлях на роварах 1 ліпеня а 7-й раніцы, пераадолелі 56 кіламетраў. Разам з пілігрымамі ехаў кс. Вячаслаў Пялінак.

Глыбоцкія пілігрымы змаглі прыняць удзел у Імшах у санктуарыі 1 і 2 ліпеня, пабачыць Будслаў без вялікіх натоўпаў людзей.

2 ліпеня вечарам удзельнікі вярнуліся ў Глыбокае, бо 3 ліпеня пачынаецца пілігрымка, у якой зноў распачнуць шлях да Будслава, але ўжо пешшу, шматлікія велапілігрымы.

Паводле catholicnews.by

(AG)

Фота catholicnews.by

 

 
© 2003-2024 Catholic.by