Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Будзьце сведкамі веры: біскуп Алег Буткевіч на Імшы для беларускіх удзельнікаў СДМ |
Беларусь |
28.07.2016 20:36 |
![]() ![]() 28 ліпеня святую Імшу для беларускіх удзельнікаў СДМ тут узначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Канцэлебравалі Імшу Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. У Імшы прынялі ўдзел каля тысячы чалавек – каталіцкая моладзь з самых розных куткоў Беларусі. ![]() У гаміліі біскуп Віцебскі падкрэсліў выключную ролю Бога ў чалавечым жыцці, назваўшы чалавека ўнікальным Божым творам, над якім працуе Езус: «Бог, як ганчар, лепіць кожнага з нас, і чалавек з’яўляецца Божым творам мастацтва, — адзначыў іерарх. — Аднак нашым абавязкам павінен быць клопат аб духоўнай фармацыі. Нават калі б ад нас ніхто не патрабаваў працы над сабой, мы самі павінны патрабаваць ад сябе духоўнага ўдасканалення». ![]() Паводле слоў іерарха, «мы прымаем удзел у кракаўскіх СДМ, каб паглядзець, як працуюць над сабой іншыя – як яны ў іншай краіне, на іншым кантыненце вызнаюць сваю веру». ![]() Біскуп адзначыў, што прычына большасці няўдач чалавека – у яго недасканаласці і нежаданні расці духоўна. «Варта прасіць у Бога ласку духоўнага росту, бо дзякуючы ёй мы зможам заззяць у Божым Валадарстве», — сказаў віцебскі ардынарый. ![]() Напрыканцы Імшы біскуп пажадаў кожнаму з беларускіх удзельнікаў СДМ стаць праз гэту сустрэчу больш дасканалымі. ![]() «Будзьце сведкамі веры, шукайце Бога і будзьце адкрытыя на Яго ласку», — заахвоціў пілігрымаў іерарх. Ілья Лапато, фота Марыны Валасар |
Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.