Фотаконкурс «Чалавек — Божае стварэнне» | | Друк | |
Беларусь |
08.06.2011 13:26 |
Партал Catholic.by і газета Віцебскай дыяцэзіі «Каталіцкі Веснік» (падпісны індэкс 63783) арганізоўваюць фотаконкурс «Чалавек — Божае стварэнне». Мэта конкурсу — нагадаць аб каштоўнасці, прыгажосці і годнасці кожнага чалавечага жыцця, незалежна ад узросту і сацыяльнага палажэння. Вашыя фотаздымкі могуць стаць адлюстраваннем розных лёсаў, якія з’яўляюцца каштоўнымі ў вачах Стварыцеля, і напамінам пра тое, што ў кожным чалавечым жыцці ёсць Бог. Фотаконкурс таксама з'яўляецца водгукам на законапраект па рэпрадуктыўных тэхналогіях, пратэстам супраць легалізацыі ў Беларусі сурагатных маці, банкаў донарскіх клетак і зачацця ў прабірцы. Конкурс праводзіцца на партале Catholic.by. Здымкі можна дасылаць кожны. Пераможцаў вызначаць самі наведвальнікі сайта. Газета «Каталіцкі Веснік» абяцае ўзнагародзіць каштоўнымі прызамі аўтараў лепшых прац. Запрашаем да ўдзелу ў конкурсе! Прагляд прац і галасаванне тут >>> Умовы
Тэрміны
Прыём прац завершаны. Як толькі апошнія дасланыя працы будуць апублікаваныя, распачнецца галасаванне. |