11 верасня — гадавіна тэрактаў у ЗША | Друк |
Рознае
11.09.2014 11:41

11 верасня 2001 года ў ЗША адбыліся тэракты, у якіх загінула амаль тры тысячы чалавек. Трынаццаць гадоў таму ў гэты дзень на вежы Сусветнага гандлёвага цэнтра ў Нью-Ёрку і на будынак Пентагона былі скіраваны захопленыя тэрарыстамі пасажырскія авіялайнеры. Яшчэ адзін захоплены самалёт — чацвёрты па ліку — разбіўся ў полі штата Пенсільванія.

У выніку сутыкнення двюх першых самалётаў з вежамі гандлёвага цэнтра, будынкі вышынёй у 110 паверхаў абваліліся.

Сёння на месцы будынкаў Сусветнага гандлёвага цэнтра ў Нью-Ёрку пабудаваны мемарыял памяці, прысвечаны тым, хто загінуў у той дзень ад тэрактаў або ўдзельнічаў у выратавальных кампаніях.

Першапачатковы план прадугледжваў, што мемарыял будзе знаходзіцца на дзевяць метраў ніжэй за ўзровень вуліцы. Дадаткова яго будуць дапаўняць групы з дрэваў, якія пасадзяць паабапал басейнаў на тым месцы, дзе стаялі вежы. Басейны, залітыя бетонам і са змешчанымі на іх імёнамі загінулых, былі адкрыты ў 10-ю гадавіну тэракту. Музей, змешчаны пад басейнамі, адкрылі 21 мая 2014 года.

(JLS)

 
© 2003-2024 Catholic.by