| Рэкалекцыі на Catholic.by з ігнацыянскімі разважаннямі. Заканчэнне | | Друк | | 
| Рознае | 
| 08.01.2017 06:58 | 
| 
 Пасля рэкалекцый вельмі важна азірнуцца назад і зрабіць некаторыя 
высновы. Цалкам магчыма, што ты глядзіш цяпер на Езуса новымі вачыма, бо
 сустрэўся з Ім нечакана і асабіста.   Узгадаем пытанні з уводзінаў да рэкалецый: 
 Ці змяніўся ў цябе вобраз Езуса за гэты час? Магчыма, адно з рэкалекцыйных разважанняў вылучалася больш за іншыя… У якасці рэзюмэ прапануем паслухаць яшчэ раз імёны Езуса з адвэнтавых антыфонаў, каб прыгадаць асноўныя моманты сустэч з Богам падчас кожнага разважання. О, Мудрасць… «Езус» — адзінае слова, якое выйшла з вуснаў Божых. 
 Некалькі хвілін паразважай над тым, як Бог прамаўляў да цябе на працягу гэтых рэкалекцый. Аддай Яму ў малітве ўсё тое дабро, што ты дасведчыў за гэты час, а таксама ўсё, што выклікала ў цябе супраціў і цяжкасці.  Ты можаш пагаварыць пра свае пачуцці з Езусам, звяртаючыся да Яго пры дапамозе антыфоны, якая найбольш закранула цябе.  Прынясі ўсе атрыманыя плёны Хрысту — Месіі і Богу, які ёсць з намі. Maranatha… Гл. таксама: Адвэнт на Catholic.by: рэкалекцыі з ігнацыянскімі разважаннямі.  |