Белпошта выдасць марку з выявай Маці Божай Будслаўскай | Друк |
Юбілеі
09.01.2013 12:57

У тэматычны план выдання дзяржаўных знакаў паштовай аплаты на 2013 год уключана тэма «400-годдзе прысутнасці абраза Маці Божай у Будславе». На марцы будзе прадстаўлена выява абраза Маці Божай Будслаўскай.

Акрамя гэтага, з нагоды юбілею плануецца распрацаваць канверт Першага дня (уяўляе сабою асобны від калекцыяніравання) і спецыяльны паштовы штэмпель.

Валянціна Грамыка

 


 

 
© 2003-2024 Catholic.by