Біскупы Беларусі сустрэліся з прадстаўнікамі Ватыканскага радыё | Друк |
Канферэнцыя Біскупаў
11.12.2009 17:02

11 снежня 2009 г. у межах візіту ad limina каталіцкіх біскупаў нашай краны ў Апостальскую Сталіцу беларускія іерархі сустрэліся з праграмным дырэктарам Ватыканскага радыё а. Анджэем Капроўскім і іншымі супрацоўнікамі радыё. Падчас сустрэчы абодва бакі абмяняліся меркаваннямі адносна сваёй працы, а прадстаўнікі Ватыканскага радыё выказалі надзею на больш цеснае супрацоўніцтва са СМІ Касцёла ў Беларусі.

У сваю чаргу іерархі атрымалі магчымасць выказаць свае прапановы і пажаданні наконт працы беларускай секцыі Ватыканскага радыё. Госці выказалі надзею, што праграмы беларускай секцыі радыё будуць адзначацца большай актуальнасцю і больш ясна адлюстроўваць сітуацыю Каталіцкага Касцёла ў нашай краіне. Таксама каталіцкія біскупы Беларусі спадзяюцца, што праграмы Ватыканскага радыё і далей будуць садзейнічаць евангелізацыі і міжхрысціянскаму дыялогу ў Беларусі.

Госці адзначылі, што Ватыканскае радыё застаецца аўтарытэтным голасам Каталіцкага Касцёла і Святога Айца Бэнэдыкта XVI у Беларусі. У наступным годзе беларуская секцыярадыё адзначыць сваё 60-годдзе.

 
© 2003-2024 Catholic.by