Паведамленне Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Пінскай дыяцэзіі з нагоды смерці кардынала Свёнтка | | Друк | |
Канферэнцыя Біскупаў |
21.07.2011 11:56 |
У найбліжэйшым часе заахвочваем святароў арганізаваць набажэнствы са шматлікім удзелам вернікаў аб вечным супакоі святой памяці кардынала, які на працягу 15 гадоў з’яўляўся арцыпастырам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і 20 гадоў — Апостальскім Адміністратарам Пінскай дыяцэзіі. У касцёлах, капліцах і іншых месцах культу неабходна зрабіць дэкарацыю ў адпаведным месцы (паставіць партрэт кардынала, кветкі, знічы), можна пакласці кнігу спачуванняў. Жалобная святая Імша пры труне з целам кардынала Казіміра Свёнтка адбудзецца ў мінскай архікатэдры ў суботу, 23 ліпеня, у 13.00 і ў пінскай катэдры ў панядзелак, 25 ліпеня, у 12.00. Заахвочваем святароў прыняць удзел у гэтых набажэнствах, а таксама арганізаваць прыезд парафіянаў у бліжэйшую катэдру для супольнай малітвы і развітання з нашым былым арцыпастырам. Вечны супакой дай яму, Пане, а святло вечнае няхай яму свеціць. |