Адбылося пасяджэнне Рады па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі | Друк |
Канферэнцыя Біскупаў
13.12.2013 17:10

13 снежня ў Пастаральным цэнтры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі ў Мінску адбылося пасяджэнне Рады па справах сям’і пры ККББ. Пасяджэнне ўзначаліў старшыня Рады па справах сям’і біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.

r
  1. Удзельнікі пасяджэння разважалі над формай і зместам падзякі за «Духоўнае ўсынаўленне» і ўказалі на аспекты, важныя для заахвочвання да ўдзелу ў гэтай акцыі ў наступным годзе.
  2. Дыяцэзіяльныя душпастыры прадставілі справаздачы з дзейнасці на працягу года ў сваіх дыяцэзіях.
  3. Рада занялася апрацоўкай адказаў на пытанні ў анкеце, прызначанай для правядзення Сіноду Біскупаў па праблемах сям’і, які адбудзецца ў наступным годзе.
  4. Быў прадстаўлены план дзейнасці Рады па справах сям’і на наступны год.
  5. Наступная сустрэча пройдзе 1 сакавіка 2014 г.

А. Пётр Фраштэнга OCD, сакратар Рады па справах сям'і пры ККББ

 
© 2003-2024 Catholic.by