Віцебская дыяцэзія прыме ў 2016 годзе Х Нацыянальную пілігрымку сем’яў | Друк |
Канферэнцыя Біскупаў
31.10.2015 15:11

Пра гэта стала вядома падчас пасяджэння Рады па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, якое з нагоды 90-годдзя Пінскай дыяцэзіі прайшло 27 кастрычніка ў Пінску.

Пасяджэнне ўзначаліў cакратар рады па справах сям’і а. Пётр Фраштэнга OCD.

На пасяджэнні былі абмеркаваныя наступныя пытанні:

  1. Айцец Пётр Фраштэнга OCD прадставіў справаздачу з Сусветнай сустрэчы сем’яў у Філадэльфіі. Афіцыйная дэлегацыя з Беларусі ўдзельнічала ў Сусветным кангрэсе сем’яў, які праходзіў першыя чатыры дні, а пасля ў сустрэчы з Папам Францішкам, які наведаў кангрэс. Наступная Сусветная сустрэча сем'яў пройдзе праз тры гады ў Дубліне (Ірландыя).
  2. Айцец Дзмітрый Лабкоў CSsR, дыяцэзіяльны душпастыр сем’яў Гродзенскай дыяцэзіі, прадставіў справаздачу з IX Нацыянальнай пілігрымкі сем’яў да Маці Божай Няспыннай Дапамогі ў Гродне. Айцу Дзмітрыю была выказана падзяка за арганізацыю гэтай пілігрымкі і гасцінны прыём пілігрымаў. Х пілігрымка сем’яў у 2016 годзе пройдзе ў Віцебскай дыяцэзіі.
  3. Наступнае пасяджэнне Рады па справах сям'і пройдзе 4 лютага 2016 года ў Бярозаўцы (Гродзенская дыяцэзія).

(IL)

 
© 2003-2024 Catholic.by