Сёння — Міжнародны дзень памяці ахвяр халакосту | Друк |
Каляндар
27.01.2011 12:53
27 студзеня — Міжнародны дзень памяці ахвяр халакосту. Гэтую дату Генеральная асамблея ААН устанавіла ва ўспамін аб вызваленні лагера смерці ў Асвенціме (Польшча).

Сёння прадстаўнікі розных веравызнанняў у розных краінах свету заклікаюць да малітвы аб ахвярах халакосту і аб тым, каб будучыя пакаленні, памятаючы аб гэтай трагедыі, ніколі не дапусцілі паўтарэння генацыду.

У сваю чаргу прадстаўніцтва ААН у РБ і Грамадскае аб’яднанне «Рэспубліканскі фонд „Халакост“» арганізуюць 27 студзеня 2011 г. у 16.00 у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны памятнае мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню памяці ахвяр халакосту.
 
© 2003-2025 Catholic.by