Свята Божай Міласэрнасці | | Друк | |
Каляндар |
01.05.2011 04:02 |
80 год таму, 22 лютага 1931 г., Хрыстус аб’явіўся с. Фаўстыне Кавальскай у кляштары сясцёр Маці Божай Міласэрнасці ў Плоцку, якой і паведаміў аб сваім жаданні ўстанавіць свята Божай Міласэрнасці. Святая Фаўстына перажыла 23 містычныя аб’яўленні, аб якіх апавядаецца ў яе «Дзённіку», які яна вяла згодна з жаданнем Хрыста і спаведнікоў. У ім апісваюцца перажытыя цярпенні, містычны стан і аб’яўленні. Яны датычаць, між іншым, стварэння абраза «Езу, давяраю Табе», малітвы Вяночак да Божай Міласэрнасці, устанаўлення Гадзіны Міласэрнасці (15.00 — гадзіна смерці Хрыста на крыжы) і свята Божай Міласэрнасці. У «Дзённіку» згадваецца таксама аб жаданні Хрыста, выказаным св. Фаўстыне, заснаваць новую супольнасць, якая б абвяшчала ва ўсім свеце культ Божай Міласэрнасці. Сястра Фаўстына памерла ў Кракаве 5 кастрычніка 1938 г. З 1965 па 1967 гг. там адбываўся працэс вывучэння яе жыцця і цнотаў, а ў 1968 г. быў распачаты працэс беатыфікацыі. 18 красавіка 1993 г. папа Ян Павел ІІ абвясціў Фаўстыну благаслаўлёнай, а 30 красавіка 2000 г. адбылася яе кананізацыя. Вяночак да Божай Міласэрнасці Езус прадыктаваў св. Фаўстыне ў Вільні 13–14 верасня 1935 г. як малітву для суцішвання Божага гневу і перапрашэння за грахі нашы і ўсяго свету. |