| Сусветны дзень без тытуню | | Друк | | 
| Каляндар | 
| 31.05.2011 13:18 | 
| 
 Па словах галоўнага педыятра Міністэрства аховы здароўя РБ Алены Невера, на сённяшні дзень у нашай краіне курыць амаль 24% падлеткаў. У цэлым у Беларусі курыць каля 30,6 % жыхароў.  Злоўжыванне цыгарэтамі з’ўляецца адной з прычын паслаблення здароўя (у выніку табачнай эпідэміі штогод гінуць каля 6 мільёнаў чалавек), а з хрысціянскага пункту гледжання — парушэннем пятай запаведзі «Не забівай».  Каталіцкі Касцёл заахвочвае да адмаўлення ад курэння, аднак не асуджае тых, хто знаходзіцца ў залежнасці ад гэтай звычкі. |