20 чэрвеня — Сусветны дзень бежанцаў | Друк |
Каляндар
20.06.2011 16:00

20 чэрвеня адзначаецца Сусветны дзень бежанцаў. Гэты дзень быў абвешчаны Генеральнай Асмблеяй ААН 4 снежня 2000 года.

У рапарце «Global Trends 2010» Вярхоўны камісар ААН па справах бежанцаў са смуткам адзначае, што высокаразвітыя краіны ўсё часцей не жадаюць прымаць бежанцаў. На сённяшні дзень чатыры з пяці бежанцаў жывуць у такіх краінах. Найбольшая колькасць бежанцаў (амаль два мільёны) пражывае ў Пакістане.

Паводле даных на 2010 г., каля 4, 37 мільёнаў чалавек у свеце маюць статус бежанца. Часцей за ўсё людзі вымушаны пакідаць свае месцы жыхарства па прычыне ўзброеных канфліктаў, прыродных катаклізмаў, а таксама голаду і галечы.

 
© 2003-2024 Catholic.by