Узгадваем св. Лаўрэнція | | Друк | |
Каляндар |
10.08.2011 10:25 |
Святы жыў у Рыме ў ІІІ ст. у часы пераследу веры. Ён быў дыяканам і служыў пры св. Папе Сіксце ІІ, з якім яго звязвалі блізкія сяброўскія адносіны. 6 жніўня 258 г. падчас пераследу цэзара Валяр’яна Папу і чацвярых яго дыяканаў, у тым ліку і Лаўрэнція, арыштавалі падчас набажэнства ў рымскіх катакомбах Калікста. Папу ў той жа дзень адсеклі галаву (успамін св. Сікста ІІ, папы і мучаніка, адзначаецца 7 жніўня), а праз чатыры дні мучаніцкую смерць прыняў таксама і Лаўрэнцій. Перад смерцю цэзар патрабаваў у яго выдаць багацці хрысціянаў, на што святы, паказваючы на жабракоў, сказаў: «Вось сапраўднае багацце Касцёла!» |