| Урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі | | Друк | | 
| Каляндар | 
| 15.08.2011 09:26 | 
| 
 Таямніца ўваходу Марыі на неба разам з целам і душой абвешчана дагматам веры 1 лістапада 1950 г. папам Піем ХІІ. Гэтую ўрачыстасць адзначае як Каталіцкі Касцёл на Захадзе, так і ўсходнія хрысціяне, у якіх яна называецца Успеннем Маці Божай.  Унебаўзяцце з’яўляецца адной з галоўных урачыстасцяў на працягу літургічнага года. У Беларусі, як і ў многіх іншых краінах Еўропы, у гэты дзень у касцёлах асвячаюць плёны новага ўраджаю (дажынкавыя снапы, садавіну, гародніну), а таксама зёлкі і кветкі. Свята Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі адносіцца да абавязковых. У гэты дзень кожны католік павінен прыняць удзел у святой Імшы. |