Успамін св. Жанны дэ Шанталь | | Друк | |
Каляндар |
12.08.2011 10:06 |
Нарадзілася нарадзілася 28 студзеня 1572 г. у Дыжоне (Францыя. Выйшла замуж і ў шлюбе нарадзіла шасцёра дзяцей. Але пасля таго, як раптоўна памёр яе муж, прысвяціла сябе цалкам Богу. У 1610 г. у французскім мястэчку Анэсі яна разам са святым Францішкам Сальскім заснавала законную супольнасць Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі, сясцёр якой называюць таксама «візіткамі» ад лацінскага слова visitatio — адведзіны. Супольнасць вельмі хутка расла і на момант смерці заснавальніцы мела ўжо больш за 80 кляштараў (манастыроў). Жанна Франсуаза атрымала шмат містычных ласкаў, але разам з тым да канца жыцця змагалася з цяжкімі спакусамі і пакутавала ад розных хваробаў, якія зносіла як мучаніцтва, без скаргаў. Памерла 13 снежня 1641 г. Да супольнасці святых далучана ў 1767 г. |