Адзначаем Дзень маці | | Друк | |
Каляндар |
14.10.2011 05:55 |
Вядома, што маці адыгрывае галоўную ролю ў станаўленні і жыццядзейнасці сям’і, фарміраванні маральных прынцыпаў грамадства. Таму праблемы мацярынства і дзяцінства заўсёды знаходзяцца ў цэнтры ўвагі грамадства. «Бацькоўства і мацярынства ўяўляюць абавязак не толькі фізічнай, але і духоўнай прыроды, бо менавіта праз бацькоўства і мацярынства праходзіць генеалогія чалавека, якая мае свой пачатак у Богу і да Яго павінна весці», — чытаем у Кампендыі сацыяльнага вучэння Касцёла. |