Успамін усіх памерлых вернікаў | Друк |
Каляндар
02.11.2011 08:37

2 лістапада — дзень, прысвечаны ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў. Гэты дзень быў уведзены св. Адылонам, абатам бэнэдыктынаў, у 998 г. Праз некаторы час гэты звычай быў прыняты ва ўсім Касцёле.

Згодна з традыцыяй, на працягу актавы ўспаміну ўсіх памерлых, якая працягваецца з 1 па 8 лістапада, вернікі наведваюць могілкі і моляцца за памерлых.

У гэты час ёсць магчымасць атрымаць адпуст — поўнае адпушчэнне кары за грахі. Для атрымання адпусту неабходна быць у стане асвячальнай ласкі (г. зн. прыступіць да сакрамэнту споведзі), прыняць святую Камунію, памаліцца ў інтэнцыі Святога Айца і наведаць могілкі.

Расклад набажэнстваў на некаторых могілках Мінска і Мінскага раёна >>>

 
© 2003-2024 Catholic.by