Узгадваем ахвяраў халакосту | Друк |
Каляндар
27.01.2013 03:55

27 студзеня — Міжнародны дзень памяці ахвяраў халакосту. Гэтую дату Генеральная асамблея ААН устанавіла ва ўспамін аб вызваленні лагера смерці ў Асвенціме (Польшча).

Сёння прадстаўнікі розных веравызнанняў у розных краінах свету заклікаюць да малітвы аб ахвярах халакосту і аб тым, каб будучыя пакаленні, памятаючы аб гэтай трагедыі, ніколі не дапусцілі паўтарэння генацыду.

 
© 2003-2024 Catholic.by