Успамін Найсвяцейшага Імя Марыі | Друк |
Каляндар
12.09.2012 14:01

Імя Марыя, паводле традыцыі, што паходзіць ад св. Гераніма, перакладаецца як «Пані». Для хрысціянаў яна і сапраўды Пані, а для католікаў тым больш, бо ў каталіцтве вызнаецца яе Унебаўзяцце і яе называюць Валадаркай неба і зямлі.

Упершыню ў літургіі імя Багародзіцы сталі ўшаноўваць у Іспаніі, у дыяцэзіі Куэнка, у 1513 годзе. Дыяцэзія атрымала ад Апостальскай Сталіцы дазвол на адзначэнне свята Імя Маці Збаўцы. Устанаўленне свята для ўсяго Касцёла здзейсніў папа Інакенцій ХІ пасля таго, як у бітве з туркамі 12 верасня 1683 года польскі кароль Ян ІІІ Сабескі напісаў Пантыфіку: «Прыйшлі, убачылі. Бог перамог». Кароль загадаў сваім войскам ісці ў бой са сцягамі, на якіх было напісана імя Марыі.

Да пачатку ХХ стагоддзя гэтае свята адзначалася ў нядзелю пасля свята Нараджэння Панны Марыі, а папа Пій Х у 1911 годзе перанёс яго на 12 верасня. У сучасным касцёльным календары гэта ўжо не свята, а ўспамін. Напэўна, хрысціяне даўно не ішлі на якую-небудзь бітву з гэтым Імем на вуснах, напрыклад, каб перамагчы ўласнае нявер’е.

Паводле credo-ua.org

 
© 2003-2024 Catholic.by