Распачынаецца кастрычнік — месяц ружанцовай малітвы | Друк |
Каляндар
30.09.2014 11:44

Кастрычнік — месяц, які ў Каталіцкім Касцёле прысвечаны малітве Ружанца. Гэта малітва, спалучаная з роздумам пра падзеі з жыцця Езуса Хрыста і Панны Марыі, што ўтвараюць чатыры часткі Ружанца — радасныя, балесныя, хвалебныя таямніцы і таямніцы святла.

Да гэтай малітвы запрашаюцца дарослыя і дзеці, духоўныя і свецкія асобы. Маліцца Ружанец можна як у святынях, так і дома.

Спецыфіка малітвы Ружанца, якая базуецца на паўторы малітоўных формул, спрыяе падрыхтоўцы розуму і сэрца верніка да глыбокага разважання над падзеямі з жыцця Хрыста і Маці Божай. Падчас таямніц Ружанца адбываецца разважанне над пэўным выпадкам з жыцця Хрыста або Марыі і прамаўленне па 5 малітваў «Ойча наш», пасля кожнай з якіх ідуць 10 «Вітай, Марыя».

Святы Айцец Ян Павел ІІ у Апостальскім лісце «Rosarium Virginis Mariae» адзначаў, што Ружанец дайшоў «да пачатку новага, трэцяга тысячагоддзя, застаючыся вельмі дзейснаю малітвай, якая прыносіць плады святасці».

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by