Чатырохдзённыя канікулы чакаюць беларускіх католікаў на Божае Нараджэнне | Друк |
Каляндар
13.11.2014 11:12

Рэшэнне аб пераносе працоўнага дня з 26 снежня на 20 снежня прынялі ў Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Адпаведнае пастанаўленне № 1060 Савета Міністраў апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Такім чынам католікі атрымаюць чатыры дні выхадных: 25, 26, 27 і 28 снежня.

У пачатку 2015 года працоўныя дні пераносяцца наступным чынам: працоўная пятніца 2 студзеня пераносіцца на 10 студзеня. Такім чынам, на пачатку новага года беларусы будуць адпачываць чатыры дні запар: 1, 2, 3 і 4 студзеня. Выхадным днём будзе і 7 студзеня (свята Божага Нараджэння ў Праваслаўнай Царкве).

Паводле інфармацыйнага агенцтва «Мінск-навіны»

(IL)

 
© 2003-2024 Catholic.by