3 чэрвеня ў Каталіцкім Касцёле ў Беларусі — Дзень перапрашэння | Друк |
Каляндар
03.06.2016 15:06

Згодна з пастановай Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ва Урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Касцёле ў Беларусі праходзіць Дзень перапрашэння.

Зварот Каталіцкіх Біскупаў Беларусі аб правядзенні Дня перапрашэння ТУТ››

Сёння падчас кожнай святой Імшы павінны адбывацца «набажэнствы перапрашэння» за знявагу святыняў, духоўных асобаў, за грахі вернікаў і ўсялякае зло беларускага народа.

3 чэрвеня каталіцкія біскупы ў Беларусі заклікаюць вернікаў да захавання сціслага посту.

Дзень перапрашэння праходзіць па ініцыятыве беларускага епіскапату з нагоды 160-й гадавіны ўстанаўлення Піем ІХ урачыстасці Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса, з нагоды Надзвычайнага Юбілейнага Года Божай Міласэрнасці і 25-годдзя ўстанаўлення Мінска-Магілёўскай мітраполіі.

(IL)
 

 
© 2003-2024 Catholic.by