Велікодны перыяд ахоплівае пяцьдзясят дзён ад Нядзелі Уваскрасення Пана
да нядзелі Спаслання Духа Святога. У гэты час хрысціянаў усяго свету
яднае асаблівая радасць з нагоды уваскрасення Езуса Хрыста. Любоў
перамагла смерць і грэх! Таму нездарма падчас Велікоднага перыяду Касцёл адзначае:
- свята Божай Міласэрнасці (другая велікодная нядзеля) — як напамін пра тое, што Пан Бог прагне праліць сваю міласэрнасць на ўсе душы, якія давяраюць Яму сваё жыццё, свае клопаты і цяжкасці, а таксама сваю радасць;
- урачыстасць Унебаўшэсця Пана (чацвер пасля шостай велікоднай нядзелі) — як абяцанне будучага шчасця ў Доме Айца. «У доме Айца Майго шмат святліц. А калі б так не было, ці сказаў бы вам, што іду падрыхтаваць месца для вас. І калі пайду і падрыхтую вам месца, прыйду зноў і забяру вас да сябе, каб і вы былі там, дзе Я» (Ян 14, 2–3), — сказаў Езус сваім Апосталам незадоўга да сваёй мукі і смерці.
Як бачым, святы велікоднага перыяду, пачынаючы ад Нядзеля Уваскрасення Пана, маюць моцную ўзаемасувязь і ўсё глыбей і глыбей акунаюць нас у таямніцу збаўлення свету. Паводле ave-maria.by
|