Дзеці і моладзь з Беларусі адпачывалі ў лагеры ў Вежхах | Друк |
Дабрачыннасць
29.08.2012 12:26

З 13 па 19 жніўня 2012 г. каля 100 дзяцей і моладзі са Свіры, Нарачы, Мядзела, Чэрвеня і іншых мясцін Беларусі адпачывалі ў лагеры ў Вежхах (Польшча), арганізаваным праз «Карытас» Варшаўска-Пражскай дыяцэзіі.

Акрамя экскурсій, паходаў і пляжнага адпачынку дзеці вучыліся плаваць на каяках, байдарках, удзельнічалі ў «Алімпійскіх гульнях» і тэатральных пастаноўках. Малітвы і разважанні, літургія слова і Эўхарыстыя штодзённа будавалі маладыя сэрцы ў адданасці Богу і бліжняму.

Запамінальным момантам былі інсцэніраваны Крыжовы шлях і ўрачыстая нядзельная святая Імша апоўначы як кульмінацыя ўсяго адпачынку і духоўнай фармацыі.

Раман Суша

;feature=youtu.be

 
© 2003-2024 Catholic.by