Праект «Захаваем дзяцей для жыцця» з удзелам «Caritas» стартаваў у Браславе | Друк |
Дабрачыннасць
08.11.2013 15:30

Стартаваў сумесны праект «Захаваем дзяцей для жыцця» «Caritas» Віцебскай дыяцэзіі і УАЗ «Браслаўскі абласны падлеткавы туберкулёзны рэабілітацыйны цэнтр» пры фінансавай падтрымцы «Renovabis». Праект ствараўся для паляпшэння ўмоваў прабывання падлеткаў у рэабілітацыйным цэнтры.

З гэтай мэтай «Caritas» Віцебскай дыяцэзіі набыў і перадаў рэабілітацыйнаму цэнтру мэблю для дзвюх палат у лячэбным корпусе і спартыўны інвентар для заняткаў лячэбнай фізкультурай, якая з’яўляецца адным з найважнейшых кампанентаў у працэсе рэабілітацыі.

Падлеткі з жаданнем і ахвотаю ўдзельнічалі ва ўстаноўцы абсталявання. З набыццём трэнажораў распрацаваны новыя методыкі для лячэбнай фізкультуры. Асабліва падабаюцца падлеткам заняткі з гімнастычнымі мячамі — дзеці самастойна прыдумваюць новыя практыкаванні. Перыядычна праводзяцца спаборніцтвы па настольным тэнісе, валейболе, баскетболе, футболе, разнастайныя эстафеты з мячамі.

Дзякуючы набытаму інвентару падлеткі актыўна далучаюцца да заняткаў фізкультурай і спортам, фарміруюць у сабе навыкі здаровага ладу жыцця,  забываюцца на дрэнныя звычкі, што асабліва важна для дзяцей з сацыяльна праблемных сем’яў.

Паводле caritas-vitebsk.by

(AG)

Фота caritas-vitebsk.by

 
© 2003-2024 Catholic.by