Валанцёры “Карытас” вучацца арганізоўваць сваю дзейнасць па ўсёй краіне | Друк |
Дабрачыннасць
25.11.2013 07:06

Развіццё сацыяльнага служэння Касцёла і дапамога ў дабрачынным каталіцкім таварыстве “Карытас” робяцца часта дзякуючы валанцёрам. Валанцёрская дзейнасць, каб выконваць яе якасна і эфектыўна, патрабуе граматных падыходаў і адпаведных ведаў. Рэальнасць і выклікі часу паставілі перад “Карытас” у Беларусі задачу стварыць валанцёрскі рух, які аб’ядноўваў бы ўсю краіну.

Праект “Рука дапамогі” па развіцці валанцёрскага руху ў Беларусі збірае ўсё прадстаўніцтва “Карытас” (па 5 чалавек ад кожнай дыяцэзіі) для фармацыі лідараў, якія змогуць пасля самастойна арганізаваць працу добраахвотнікаў у сваіх дыяцэзіях. Таварыства «Карытас» ужо распачало нацыянальны праект для Беларусі «Валанцёры», мэта якога — сабраць і падрыхтаваць тых, хто хоча бескарысліва служыць іншым. 23 лістапада адбыўся практычны трэнінг “Кіраванне валанцёрскай дзейнасцю”.

Насычаная праграма двух дзён прадугледжвае ўводзіны ў працу валанцёраў – планаванне, матывацыя, мастацтва камунікацыі, праблемы і іх вырашэнне, а таксама навыкі працы з групамі – кіраванне, прававая база і навучанне груп. Вядучай трэнінгу з’яўляецца Галіна Бядуліна, кандыдат сацыялагічных навук, дацэнт, якая мае 10-гадовы вопыт кіравання ў рэспубліканскім грамадскім аб’яднанні “Звеставанне”, з’яўляецца кансультатам моладзевых сацыяльных праграм беларускай асацыяцыі клубаў “ЮНЭСКА” і экспертам ў сацыялогіі кіравання.

Як адзначыла трэнер курса, сабраныя людзі вельмі яркія асобы – міласэрныя, адкрытыя, ініцыятыўныя, сумленныя і з вялікім сэрцам.

Паводле caritas.by

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by