«Карытас» Віцебскай дыяцэзіі падрыхтаваў культурна-забаўляльную праграму для сем’яў з дзецьмі-інвалідамі | Друк |
Дабрачыннасць
03.12.2013 16:05

3 снежня адзначаецца Сусветны дзень інвалідаў. «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі сумесна з Віцебскім гарадскім цэнтрам карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі ў гэты дзень падрыхтавалі культурна-забаўляльную праграму.

На мерапрыемства былі запрошаны сем’і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў.

Мэтай было прыцягненне ўвагі да праблемы інваліднасці, аказанне сацыяльнай падтрымкі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі.

Самымі актыўнымі ўдзельнікамі ва ўсіх конкурсах і віктарынах праграмы былі дзеці. Яны атрымалі падарункі.

Аліна Сарокіна, AG

 
© 2003-2024 Catholic.by