Віцебскі “Карытас” арганізаваў калядную сустрэчу для дзяцей | Друк |
Дабрачыннасць
23.12.2013 13:24

Для дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі дні перад Божым Нараджэннем напоўнены клопатамі, каб не пакінуць без увагі дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў, адзінокіх пажылых людзей.

22 снежня была арганізавана калядная сустрэча для дзяцей са шматдзетных сем’яў, прыёмных сем’яў і для дзяцей-сірот. Сустрэчу, якая стала цікавай і незабыўнай, дапамаглі падрыхтаваць валанцёры віцебскага “Карытас”.

На гэтым свяце дзяцей чакалі займальныя конкурсы, віктарыны і салодкія пачастункі.

Аліна Сарокіна

 
© 2003-2024 Catholic.by