Свята для людзей, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, арганізавалі ў Віцебску | Друк |
Дабрачыннасць
23.12.2013 10:48

Праблемы людзей, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, часткова дапамагаюць вырашаць у Цэнтры сацыяльнай дапамогі «Карытас» пры парафіі Св. Антонія ў Віцебску. Ужо стала традыцыяй сумеснымі намаганнямі каталіцкага дабрачыннага таварыства «Карытас» і віцебскай парафіі арганізоўваць на Божае Нараджэнне для гэтых людзей святочны стол.

Супрацоўнікі «Карытас» спадзяюцца, што сумесная малітва, дзяленне аплаткай з пажаданнямі і прабачэнне за крыўды пакіне ў сэрцах гэтых людзей веру ў Божую любоў, а кропля любові і ўвагі стане для іх самай вялікай радасцю за апошні час.

Паводле catholicnews.by

(AG)

 

Фота catholicnews.by

 
© 2003-2024 Catholic.by