| У Мозыры прайшоў дабрачынны калядны канцэрт з мэтай дапамогі дзецям | | Друк | | 
	| Дабрачыннасць | 
	| 30.12.2013 11:39 | 
|  29 снежня ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мозыры прайшоў дабрачынны калядны канцэрт, арганізатарамі якога сталі парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, дабрачынны фонд “Яднаючы сэрцы” і хрысціянская царква “Рака Жыцця”.
 Для сумеснага разважання над сэнсам жыцця сабраліся католікі, праваслаўныя, пратэстанты і ўсе людзі добрай волі. 
 У канцэрце прынялі ўдзел парафіяльны хор, дуэт “Рэнесанс”, Аляксандр Крыцкі і іншыя выканаўцы. Сабраныя сродкі будуць накіраваны на дапамогу дзецям, якія асабліва маюць у ёй патрэбу.
 
 “Дзе чуеш спеў – туды ідзі, таму што там жывуць добрыя людзі”, - адзначыў кс. Тадэвуш Волас. “Спяваць – значыць маліцца”, - дадаў святар, цытуючы бл. Яна Паўла ІІ і св. Аўгустына.
 
 Сустрэча ў святыні, песні і малітвы далі прысутным магчымасць акунуцца ў светлую і радасную атмасферу хатняй утульнасці і цеплыні і стаць бліжэй да Бога.
 Вераніка Лапціева 
 |