| Смаргонская моладзь прадставіла святочны спектакль дзецям-інвалідам | | Друк | | 
| Дабрачыннасць | 
| 06.01.2014 21:05 | 
| 
 Мэтай было расказаць хлопчыкам і дзяўчынкам з абмежаванымі магчымасцямі гісторыю Божага Нараджэння, паказаць ім і іх бацькам, што любоў жыве сярод людзей, што Езус любіць іх такімі, якія яны ёсць, хоча іх шчасця, а хвароба, які б боль яна не несла, не з’яўляецца злом, - бл. Ян Павел II казаў: “Пакуты нявінных – гэта найвялікшая Божая таямніца, яе немагчыма зразумець, яе можна толькі прыняць”. Праз спектакль моладзь імкнулася данесці думку, што менавіта маленькае Дзіцятка Езус дае неабходныя сілы, веру, надзею і любоў бацькам і хворым дзецям.  (AG)  
  
  
 Фота з sdb.by |