Дзякуючы каталіцкаму дабрачыннаму таварыству «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі дзеці парафіі ў Лынтупах здзейснілі паездку ў Мінск, дзе наведалі заапарк і дэльфінарый.
Упершыню дзеці ўбачылі вярблюда, малпаў, льва, мядзведзя. Шмат станоўчых эмоцый падарыла ім шоў з дэльфінамі.
Потым усіх удзельнікаў паездкі – 47 чалавек – пачаставалі ў кафэ.