Мінскі дэльфінарый падарыў радасць хворым дзецям |
| Друк | |
Дабрачыннасць
|
17.01.2014 13:06 |
Дзеці з анкалагічнымі захворваннямі, якія жывуць у Дабрачынным сацыяльна-рэабілітацыйным цэнтры св. Лукі, наведалі дэльфінарый «Немо». Білеты дзецям падарыў дэльфінарый, а паездку дзяцей і іх бацькоў на прадстаўленне арганізавала каталіцкае дабрачыннае таварыства “Карытас” у Мінску.
Дзеці смяяліся, гледзячы на дэльфінаў, якія плавалі, скакалі, гулялі з мячамі, каталі трэнераў, “малявалі”. Бацькі ўсміхаліся, бачачы радасць сваіх дзяцей.
Прадстаўленне дапамагло на гэты час забыцца пра хваробы. Дзеці накіраваліся дадому ў цудоўным настроі. (AG)
Фота Андрэя Бурава
|