| “Карытас” Пінскай дыяцэзіі арганізаваў сустрэчу з адзінокімі пенсіянерамі | | Друк | | 
	| Дабрачыннасць | 
	| 03.02.2014 12:07 | 
|  Валанцёры дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас” пры падтрымцы харчовых прадпрыемстваў г. Брэста арганізавалі сустрэчу з адзінокімі пенсіянерамі.
 Прысутныя жанчыны спявалі рэлігійныя песні, апавядалі жыццёвыя гісторыі. Для сабраных быў падрыхтаваны пачастунак.
 На сустрэчы панаваў дух любові і міласэрнасці. Адзінокім людзям яна прынесла задавальненне, добры настрой і надзею на лепшае.
 
 Такім чынам, валанцёрская дзейнасць у Пінскай дыяцэзіі пашыраецца, і валанцёры, несучы дапамогу пажылым і адзінокім людзям, рэалізуюць вучэнне благаслаўлёнага Яна Паўла II: “настолькі мы з'яўляемся людзьмі, колькі можам сябе аддаць для іншых”.
 
 Галіна Герусь |