|
Таварыства «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі аказала дапамогу бяздомным |
| Друк | |
|
Дабрачыннасць
|
|
06.02.2014 15:38 |
|
Ужо не першы год дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі вядзе працу па аказанні дапамогі людзям без пэўнага месца жыхарства. З наступленнем халадоў бяздомныя маюць асаблівую патрэбу ў цёплым адзенні, абутку і гарачым харчаванні.
Сёлета дзякуючы спонсарскай дапамозе “Карытас” дыяцэзіі Лінц для людзей, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, былі набыты цёплыя рэчы і арганізавана гарачае харчаванне.
“Карытас” выражае падзяку ўсім, хто прычыніўся да дапамогі бяздомным. (AG) Фота Аліны Сарокінай
|