| Мінскі «Карытас» арганізуе велікодную акцыю | | Друк | | 
	| Дабрачыннасць | 
	| 07.03.2014 13:17 | 
|  “Зусім неабавязкова рабіць вялікія рэчы. Можна рабіць і маленькія, але з вялікай любоўю”. Маці Тэрэза
 
 Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» Мінска арганізуе акцыю, у межах якой распаўсюджвае паштоўкі ручнога вырабу. Аўтары паштовак – людзі з абмежаванымі магчымасцямі. Нягледзячы на гэта, яны змаглі знайсці выйсце з сітуацыі і ператварылі сваё жыццё ў мастацтва.
 
 «Карытас» заклікае падтрымаць іх у гэтым. Велікодныя паштоўкі, вырабленыя імі, дапамогуць зрабіць віншаванні больш яркімі. Набываючы гэтыя паштоўкі, можна дапамагчы тым, хто асабліва мае патрэбу ў дапамозе.
 
 Па пытаннях набыцця паштовак можна звяртацца ў свае парафіі, а таксама па тэлефонах:
 
 +375 29 767 73 75 Яна
 +375 29 551 06 19 кс. Аляксандр
 (AG)  
       
   |