У Мінску прайшла дабрачынная акцыя ў абарону жыцця і сямейных каштоўнасцяў | Друк |
Дабрачыннасць
09.06.2014 13:26

7-8 чэрвеня ў Мінску праходзіла дабрачынная акцыя ў абарону жыцця і сямейных каштоўнасцяў. Мерапрыемства арганізавала грамадскае дабрачыннае аб’яднанне абароны жыцця ад яго вытокаў “Выратаванне немаўлят”.

З дазволу Мінгарвыканкама акцыя праходзіла ў суботу і нядзелю. Валанцёры працавалі ў раёне перакрыжавання вул. Раманаўская Слабада і вул. Няміга (каля «McDonalds»), у раёне дома № 8 па вул. В. Харужай (Камароўскі рынак), а таксама ў парку Горкага і парку Чалюскінцаў.

Удзельнікі акцыі раздавалі буклеты і лістоўкі, вялі размовы на тэмы аборту, кантрацэпцыі, разводаў, запрашалі ўшаноўваць сямейныя каштоўнасці, адказна ставіцца да бацькоўства.

Зацікаўленай аўдыторыі валанцёры дарылі літаратуру, закладкі і журналы. Удзельнікі падрыхтавалі таксама муляжы ўнутрычэраўнага развіцця чалавека: кожны мог патрымаць у руках ляльку-дзіця ва ўзросце ад 12 тыдняў.

ГДА “Выратаванне немаўлят” абараняе жыццё ад яго вытокаў, праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы і заняткі ў напрамку абароны жыцця, выхавання цнатлівасці, прапагандуе традыцыйныя сямейныя каштоўнасці.

Аб’яднанне запрашае жадаючых прымаць удзел у справе абароны жыцця, а таксама ўступіць у групу ГДА “Выратаванне немаўлят” “Вконтакте” http://vk.com/spacenie.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by