| Дэлегацыя «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі наведала «Рэнавабіс» | | Друк | | 
| Дабрачыннасць | 
| 02.10.2014 10:18 | 
| 
 Падчас візіту быў абмеркаваны адзін з праектаў «Карытаса» — будаўніцтва новага будынка з бюро для сацыяльных кансультацый, а таксама памяшканні для працы з валанцёрамі і людзьмі з абмежаваннямі. Карытас «Гродзенскай дыяцэзіі» ўжо 20 гадоў як апякуецца сацыяльна слабымі людзьмі, беспрытульнымі, супрацоўнічае з дзіцячымі дамамі і цяжкімі падлеткамі, арганізоўваючы, напрыклад, канікулы для дзяцей, а таксама адукацыйныя праекты і навагоднія акцыі. У гэтых праектах задзейнічана амаль 100 чалавек.   Разам з кс. Віталіем Дабраловічам Фрайзінг наведалі таксама намесніца «Карытаса» Гродзенскай дыяцэзіі  Алена Міхайлік і каардынатар праектаў Аксана Сідарчук.  (JLS) |